pcpi6

Яраслаў Сільвестравіч Пархута

(08.03.1930–20.03.1996)

пісьменнік, краязнаўца, журналіст

0803

 

    Яраслаў Сільвестравіч Пархута нарадзіўся ў в. Мілейкі Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям'і. Вучыўся на аддзяленні журналістыкі БДУ (1949–1952). З 1952 па 1953 гг. знаходзіўся на журналісцкай працы ў Гродзенскай вобласці. З 1953 па 1956 гг. служыў у Савецкай Арміі. З 1956 г. – літсупрацоўнік, загадчык аддзела поразаўскай раённай газеты “Ленінскі шлях”, з 1959 г. – намеснік рэдактара ружанскай раённай газеты “Заветы Леніна”, з 1961 г. – рэдактар гарадзішчанскай раённай газеты “Советская Родина”, з 1962 г. – намеснік рэдактара, загадчык аддзела баранавіцкай міжраённай газеты “Знамя коммунизма”, з 1965 г. – старшы рэдактар Брэсцкай студыі тэлебачання, у 1965–1969 гг. – загадчык аддзела, намеснік рэдактара маларыцкай раённай газеты “Сельскае жыццё”. У 1973 г. скончыў Мінскую Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПБ. У 1973–1977 гг. працаваў намеснікам рэдактара, рэдактарам аддзела часопіса “Вожык”, у 1978–1982 гг. – рэдактарам аддзела часопіса “Родная прырода”. У рэспубліканскім друку выступіў у 1946 г. Першы верш апублікаваў у 1949 г. (брэсцкая абласная газета “Заря”). Аўтар вершаваных казак, кніг прозы “Ты пайшла ў сонца” (1973), “Мудрая цялушка” (1976), “Там, дзе жыве Юлька” (1978) і інш. Член Саюза пісьменнікаў СССР (1982). У 1992 г. за кнігу “Зямля бацькоў нашых” узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя К. Каліноўскага.

 

 

Алфавітны паказальнік персаналій