(23.03.1930)
доктар медыцынскіх навук, прафесар

Канстанцін Іванавіч Малевіч нарадзіўся ў в. Замошша Баранавіцкага раёна. У 1947 г. скончыў сярэднюю школу ў г. Баранавічы, у 1953 г. – лячэбны факультэт Мінскага медыцынскага інстытута і на працягу чатырох гадоў працаваў галоўным урачом участковай бальніцы. У 1957 г. паступіў у клінічную ардынатуру на кафедру акушэрства і гінекалогіі Мінскага медыцынскага інстытута. З 1959 па 1962 гг. працаваў асістэнтам кафедры акушэрства і гінекалогіі Віцебскага, а затым Гродзенскага медыцынскіх інстытутаў. У 1964 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму “Прафілактыка нутрачарапных кровазліццяў у плода”, а ў 1968 г. абраны дацэнтам кафедры акушэрства і гінекалогіі Гродзенскага медыцынскага інстытута. У 1975 г. абараніў доктарскую дысертацыю на тэму “Скарачальная дзейнасць маткі ў жанчын з генітальным інфантылізмам”. У 1976 г. прысвоена вучонае званне прафесара. З 1976 па 1980 гг. узначальваў кафедры акушэрства і гінекалогіі ў Цалінаградскім, затым Смаленскім медыцынскіх інстытутах. У 1980 г. абраны на пасаду загадчыка 2-й кафедры акушэрства і гінекалогіі БелДІУУ, якой кіраваў да 1998 г. У 1997 г. абраны Ганаровым акадэмікам Беларускай інжынернай акадэміі па секцыі “Лазерная медыцына”. З'яўляецца аўтарам (сааўтарам) 4 вынаходніцтваў і 60 рацыяналізатарскіх прапаноў. У 1986 г. узнагароджаны граматай “Выдатнік рацыяналізатарства і вынаходніцтва”. Апублікаваў 295 навуковых прац.




