pcpi6

Аляксандр Ільіч Казакоў

(09.02.1900–27.12.1961)

Герой Савецкага Саюза

удзельнік вызвалення г. Баранавічы

0902

 

  Аляксандр Ільіч Казакоў нарадзіўся ў г. Харкаў у сям’і рабочага. З чатырнаццаці гадоў працаваў па наёму. У 1917 г. пайшоў добраахвотнікам ў Чырвоную Армію, удзельнічаў у баях супраць інтэрвентаў і белагвардзейцаў у гады Грамадзянскай вайны. Пасля звальнення з арміі працаваў інспектарам у фінансавых органах г. Харкава. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны  А. І. Казакоў на фронце. Чатыры разы быў паранены і кожны раз пасля выздараўлення вяртаўся на фронт. У аперацыі “Баграціён” удзельнічаў у складзе 2-й гвардзейскай зенітна-артылерыйскай дывізіі, будучы камандзірам узвода зенітных кулямётаў 306 гвардзейскага палка малакалібернай зенітнай артылерыі. 06.07.1944 г. падчас боя каля в. Вялікія Жухавічы Карэліцкага раёна  А. І. Казакоў знішчыў амаль узвод гітлераўцаў. У баю за г. Баранавічы ён разам са сваімі кулямётчыкамі змагаўся на паўночнай ускраіне горада. Тут яму прыходзілася весці агонь па паветраных і наземных мэтах. Толькі 08.07–09.07.1944 г. зенітчыкамі было збіта 8 самалётаў ворага. За паспяховыя баявыя дзеянні 2-й гвардзейскай зенітна-артылерыйскай дывізіі было прысвоена ганаровае найменне “Баранавіцкая”. 05.05.1946 г. А. І. Казакову за мужнасць і гераізм, праяўленыя ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. 22.07.1986 г. вуліца Крошынская г. Баранавічы была перайменавана ў вуліцу імя А. І. Казакова.

 

 

Алфавітны паказальнік персаналій