pcpi6

Сяргей Уладзіміравіч Кабяк

(02.01.1945)

вучоны-гісторык

заслужаны работнік адукацыі Беларусі

выдатнік народнай асветы

0201

 

    Сяргей Уладзіміравіч Кабяк нарадзіўся ў  в. Скарчова Баранавіцкага  раёна. Выпускнік Мінскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта факультэта прыродазнаўства (спецыяльнасць “Геаграфія. Біялогія”). У 1976 г. скончыў аспірантуру. Працаваў асістэнтам, выкладчыкам, дацэнтам кафедры айчыннай і сусветнай гісторыі. У 1977 г. абараніў дысертацыю па тэме “Гісторыя кампартыі Заходняй Беларусі”. З 1968 па 1974 гг. з’яўляўся старшынёй прафкама студэнтаў. У 1980 г. выбраны на пасаду дэкана факультэта прыродазнаўства. У 1999 г. назначаны прарэктарам па вучэбна-выхаваўчай і сацыяльнай рабоце Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка (БДПУ). З 2003 г. – прарэктар па вучэбнай рабоце Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі БДПУ. За вялікі ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных педагагічных кадраў, значныя поспехі ў развіцці навукі, актыўную культурна-асветніцкую дзейнасць С. У. Кабяку прысвоена ганаровае званне “Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь”. С. У. Кабяк – аўтар больш за 60 навуковых прац, з іх 4 манаграфій і вучэбна-метадычных дапаможнікаў. Адзін з аўтараў і распрацоўшчыкаў вучэбна-метадычных стандартаў педагагічнай адукацыі ў РБ.

 

 

Алфавітны паказальнік персаналій