pcpi6

Іван Канстанцінавіч Кабушкін

(15.02.1915–04.07.1943)

Герой Савецкага Саюза

удзельнік Мінскага патрыятычнага падполля ў гады  Вялікай Айчыннай вайны

 

1502

  

    Іван Канстанцінавіч Кабушкін нарадзіўся ў в. Малахоўцы Баранавіцкга раёна. Дзяцінства правёў у г. Казань. Да вайны працаваў вагонаважатым. У Чырвонай Арміі з 1935 г. У 1939–1940 гг. удзельнічаў у савецка-фінляндскай вайне. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны трапіў у палон. У г. Мінску здзейсніў пабег і ўключыўся ў антыфашысцкую барацьбу. Восенню 1941 г. на чале невялікай баявой групы выконваў разведвальныя і дыверсійныя аперацыі, здзяйсняў налёты на варожыя аўтамашыны. Па заданні кіраўніцтва Мінскага падполля і камандавання партызанскіх атрадаў і брыгад здабываў зброю, боепрыпасы, медыкаменты, ратаваў людзей з лагераў смерці. Меў падпольныя мянушкі Жан, Бабушкін, Сашка, Назараў. З мая 1942 г. з'яўляўся кіраўніком аператыўнай групы Мінскага падпольнага гаркама партыі па барацьбе з варожымі агентамі і правакатарамі. Удзельнічаў у выданні і распаўсюджванні нелегальнай літаратуры. 04.02.1943 г. пры выкананні баявога задання быў схоплены гітлераўцамі. Загінуў у фашысцкіх катавальнях. У 1965 г. І. К. Кабушкіну пасмяротна было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Яго імем названа вуліца ў г. Мінску, школа № 12 у г. Баранавічы, а таксама пасёлак у Баранавіцкім раёне. На радзіме героя і ў пасёлку Мірны Баранавіцкага раёна ўстаноўлены помнікі.

 

 

Алфавітны паказальнік персаналій