pcpi6

Уладзімір Аляксандравіч Заламай

(07.01.1940)

  былы старшыня Брэсцкага аблвыканкама

 першы сакратар Баранавіцкага гаркама партыі

  Ганаровы грамадзянін г. Баранавічы і Брэсцкай вобласці

 

0701

 

     Уладзімір Аляксандравіч Заламай нарадзіўся ў в. Канчаны Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці. У 1957–1960 гг. вучыўся ў Ваўкавыскім зоаветэрынарным тэхнікуме. Пасля працаваў заатэхнікам, намеснікам старшыні калгаса “1 Мая” Пружанскага раёна.  У 1968 г. закончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут, працаваў інжынерам-рэгуліроўшчыкам, майстрам, начальнікам цэха Брэсцкага электрамеханічнага завода. З 1973 г. – сакратар парткама Брэсцкага электрамеханічнага завода. З кастрычніка 1975 г. – загадчык прамыслова-транспартнага аддзела  Брэсцкага абкама КПБ. З верасня 1978 г. па сакавік 1980 г. – слухач Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС, затым выбіраецца першым сакратаром Баранавіцкага гаркама партыі. У 1986–1989 гг. У. А. Заламай працуе сакратаром Брэсцкага абкама КПБ па прамысловасці. У 1989–1994 гг. – першы намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама, намеснік Старшыні Савета Міністраў РБ, Дзяржаўны сакратар па справах СНД. Са снежня 1994 г. – старшыня Брэсцкага аблвыканкама. З верасня 2000 г. – кіраўнік аддзялення пасольства РБ у Расіі ў Калінінградзе. З 2008 г. – Генеральны дырэктар ТАА “Балтыйская гандлёвая кампанія”. Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1974), ордэнам Айчыны 3-й ступені (1999), ордэнам Пашаны (2000) і 8 медалямі. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (1989–1991), член Савета РБ (1997–2001). Доктар філасофіі ў галіне інфармацыйных тэхналогій. Рашэннем гарадскога Савета дэпутатаў ад 03.06.1999 г. № 14 У. А. Заламай удастоены звання “Ганаровы грамядзянін горада Баранавічы”. У 2019 г. атрымаў званне “Ганаровы грамадзянін Брэсцкай вобласці”.

 

 

Алфавітны паказальнік персаналій