(15.02.1980)
актрыса
тэле- і радыёвядучая

Вольга Генадзеўна Бурлакова нарадзілася ў г. Баранавічы. У 2003 г. скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці “Акцёр драматычнага тэатра і кіно”. У 2004–2011 гг. іграла ў антрэпрызе. Актрыса тэатра-студыі кінаакцёра, Новага драматычнага тэатра (г. Мінск). Радыёвядучая, актыўна здымаецца ў кіно. З 2006 г. – тэлевядучая канала СТВ (Беларусь).




