(28.03.1950)
доктар эканамічных навук, прафесар

Аляксандр Віктаравіч Бондар нарадзіўся ў г. Баранавічы. Скончыў Беларускі інстытут народнай гаспадаркі (1971). Працаваў у сістэме грамадскага харчавання. З 1977 г. працуе ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце (з 2000 г. – загадчык кафедры). У 1985 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю, у 1988 г. атрымаў званне дацэнта, у 1994 г. – званне доктара эканамічных навук. Аўтар навуковых работ па праблемах працоўных адносін, тэорыі чалавечага капіталу, міжнароднай працоўнай міграцыі насельніцтва. А. В. Бондар узнагароджаны ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі РБ, Міністэрства па падатках і зборах РБ, рэктарата Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.




