pcpi6

Васіль Іванавіч Барыс

(01.02.1935)

кандыдат гістарычных навук

партыйны дзеяч

 

      Васіль Іванавіч Барыс нарадзіўся ў в. Агароднікі Баранавіцкага раёна. Скончыў Баранавіцкі настаўніцкі інстытут (1954), Брэсцкі педагагічны інстытут (1959), Мінскую вышэйшую партыйную школу (1965), Акадэмію грамадскіх  навук пры ЦК КПСС (1976). З 1954 г. працаваў настаўнікам, з 1957 г. дырэктарам Загорскай СШ Пружанскага раёна. З 1959 г. – першы сакратар райкама ЛКСМБ, з 1962 г. – сакратар парткама, намеснік старшыні калгаса імя М. Калініна. У 1965–1967 гг. – загадчык аддзела, другі сакратар Пружанскага райкама КПБ. З 1968 г. – дырэктар Пружанскага саўгаса-тэхнікума. З 1976 г. першы сакратар Іванаўскага райкама КПБ. З 1980 г.  – сакратар, з 1984 г. – другі сакратар Брэсцкага абкама КПБ. Са жніўня 1982 па верасень 1983 гг. знаходзіўся ў Рэспубліцы Афганістан у якасці саветніка ў зоне “Цэнтр” (г. Кабул). З 1986 г. – загадчык аддзела арганізацыйна-партыйнай работы, з 1988 г. – загадчык аддзела арганізацыйна-партыйнай і кадравай работы ЦК КПБ. Член бюро Брэсцкага абкама КПБ (1980–1986). Член ЦК КПБ і бюро ЦК КПБ (1986–1990). З 1990 г. член Прэзідыума, першы намеснік старшыні Кантрольнай камісіі КПБ. Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі (1980–1995).

 

 

Алфавітны паказальнік персаналій