pcpi6

Фёдар Аляксеевіч Баранаў

(09.01.1905–15.03.1982)

арганізатар і кіраўнік патрыятычнага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Баранавіцкай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

0901

 

Фёдар Аляксеевіч Баранаў нарадзіўся ў г. Санкт-Пецярбургу. Член ВКП(б) з 1928 г. Вучыўся ў Вышэйшай школе партарганізатараў пры ЦК ВКП(б) (1939–1940). З 1931 г. – на партыйнай рабоце ў Ленінградзе, з 1940 г. – трэці сакратар Баранавіцкага абкама КП(б)Б. У першыя гады вайны Ф. А. Баранаў накіраваны ў якасці ўпаўнаважанага  ЦК партыі па ўводу энергамагутнасцяў на Урале. З жніўня 1943 г. –  сакратар Баранавіцкага падпольнага абкама КП(б)Б, камандзір партызанскага злучэння Паўднёвай зоны Баранавіцкай вобласці. З ліпеня 1944 г. – сакратар Баранавіцкага, з канца 1944 г. – першы сакратар Бабруйскага, Гродзенскага абкамаў КПБ. З 1958 г. – старшыня Камісіі савецкага кантролю, пазней Камісіі дзяржаўнага кантролю Савета Міністраў БССР. Член ЦК КПБ у 1949–1952 гг., 1954–1966 гг., дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1947–1959 гг., Вярхоўнага Савета СССР у 1954–1962 гг. 07.09.1982 г. вуліца Паўднёвая ў г. Баранавічы перайменавана ў вуліцу імя Ф. А. Баранава. 

 

 

Алфавітны паказальнік персаналій