Валерый Аляксандравіч Бабенка
(01.03.1950)
беларускі цеплафізік, доктар фізіка-матэматычных навук
Валерый Аляксандравіч Бабенка нарадзіўся ў г. Баранавічы. У 1973 г. скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1973 г. працуе ў Інстытуце цепла- і масаабмена Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (з 2003 г. – загадчык лабараторыі). З 2002 г. адначасова працуе ў БДУ. Распрацаваў асімпатычную тэорыю турбулентных унутраных хваляў. Вывеў і рашыў сістэму раўнанняў для сумеснай шчыльнасці верагоднасці скалярнага поля і яго градыента пры турбулентным перамешванні. У 2001 г. прысвоена званне доктара фізіка-матэматычных навук.




