pcpi6

Рыгор Іванавіч Афанасік

(05.01.1935–09.04.1998)

Беларускі вучоны ў галіне меліярацыі, член-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук Беларусі, доктар тэхнічных навук, прафесар Рыгор Іванавіч Афанасік нарадзіўся ў в. Іванкавічы Баранавіцкага раёна. У 1958 г. скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. З 1960 г. – у Беларускім навукова-даследчым інстытуце меліярацыі і лугаводства. З 1992 г. – загадчык аддзела Навуковай працы па тэорыі комплекснага рэгулявання водна-паветранага, цеплавога і пажыўнага рэжыму меліяраваных зямель, распрацоўцы прыёмаў іх аднаўлення пасля забруджвання радыёнуклідамі. Адзін з аўтараў манаграфіі “Комплекснае рэгуляванне ўмоў жыцця раслін на тарфяных глебах” (1980). Заслужаны меліяратар Беларусі (1980).

 

 

Алфавітны паказальнік персаналій