Георгій Канстанцінавіч Цапаеў
(22.08.1919–10.01.1987)
першы дырэктаа БПХО
Ганаровы грамадзянін горада Баранавічы
Георгій Канстанцінавіч Цапаеў нарадзіўся ў г. Ташкент Узбекскай ССР. Пасля заканчэння сярэдняй школы ў 1938 г. паступае ў Іванаўскі тэкстыльны інстытут. У 1941 г. курсант Пензенскага пяхотнага вучылішча, з 1942 г. – на фронце. Быў камандзірам узвода, намеснікам камандзіра мінамётнай роты. Пасля заканчэння вайны працягваў ваенную службу ў Польшчы, Германіі да 1947 г. У 1949 г. закончыў Іванаўскі тэкстыльны інстытут і працаваў на розных баваўняных фабрыках і камбінатах Расіі. З 1963 г. з’яўляецца дырэктарам Баранавіцкага баваўнянага камбіната. У 1980–1986 гг. дырэктар Баранавіцкага вытворчага баваўнянага аб’яднання. У 1979 г. атрымлівае ганаровае званне “Заслужаны работнік прамысловасці БССР” і атрымлівае вучоную ступень “кандыдата тэхнічных навук”. Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1971), “Знак Пашаны” (1966), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1981), Вялікай Айчыннай вайны ІІ-й ступені і медалямі. 29 ліпеня 2000 г. Г. К. Цапаеву прысвоена званне “Ганаровы грамадзянін горада Баранавічы”. 29.06.2011 г. адна з вуліц горада Баранавічы атрымала імя Георгія Цапаева.




