“Юбілейныя даты роднага краю” — электронны рэсурс Баранавіцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя В. П. Таўлая. Яго мэта – звярнуць увагу на цікавыя моманты гісторыі, навукі, культуры Баранавіцкага рэгіёна, факты жыцця і дзейнасці знакамітых людзей, імёны якіх звязаны з Баранавіцкім краем.
Рэсурс уяўляе сабой штогадовы каляндар юбілейных дат. Адбор памятных дат не прэтэндуе на вычарпальную паўнату: адабраны толькі юбілейныя даты, якія прадстаўляюць выключны інтарэс для Баранавіцкага рэгіёна. Даты падаюцца па новым стылі. Каляндар арганізаваны па месяцах. Рубрыка “У гэтым годзе спаўняецца…” уключае падзеі, у якіх вядомы толькі год (канкрэтную дату высветліць не ўдалося).
Матэрыялы календара могуць быць выкарыстаны краязнаўцамі, выкладчыкамі, супрацоўнікамі бібліятэк, сродкаў масавай інфармацыі і ўсімі, хто цікавіцца гісторыяй Баранавіцкага краю.
Заўвагі і рэкамендацыі можна дасылаць на адрас:
225404 г. Баранавічы, вул. Леніна, 51
Чытальная зала літаратуры па краязнаўству ЦГБ ім. В. П. Таўлая
Тэл.: 8(0163) 64-31-94




