Алена Пятроўна Яхант
(20.09.1939–2009)
педагог
заснавальнік народнага літаратурна-краязнаўчага музея імя В. П. Таўлая ў СШ № 4
г. Баранавічы.

Алена Пятроўна Яхант нарадзілася ў в. Сянежыцы Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Закончыла Амневіцкую сярэднюю школу, у 1963 г. – Магілёўскі бібліятэчны тэхнікум імя А. Пушкіна, затым – Мозырскі педінстытут. Працавала ў Сапатніцкай пачатковай школе Карэліцкага раёна, спачатку настаўнікам, затым – дырэктарам. У 1968 г. пераехала ў Баранавічы. Працавала ў СШ №4 спачатку настаўніцай пачатковых класаў, затым завучам пачатковых класаў, выкладала беларускую мову і літаратуру ў старэйшых класах. З 1978 па 1992 гг. вяла ў школе літаратурны клуб “Полымя”. З самага пачатку педагагічнай дзейнасці А.П. Яхант захапілася краязнаўчай дзейнасцю. Разам з вучнямі здзейсніла шмат падарожжаў па мясцінах горада і Беларусі. 08.02.1992 г. пад кіраўніцтвам А. П. Яхант у СШ №4 быў адкрыты літаратурна-краязнаўчы музей імя В. П. Таўлая. Музею прысвоена званне “Народны”.




