pcpi6

Цехановіч Валянціна Іванаўна

(05.05.1949)

мастачка

05.5

Валянціна Іванаўна Цехановіч нарадзілася ў г. Навагрудак Гродзенскай вобласці. Пачатковую мастацкую адукацыю атрымала ў свайго бацькі Ганчарова Івана Сцяпанавіча, мастака і выкладчыка. У 1972 г. паступіла ў Ленінградскае вышэйшае вучылішча імя  В. Мухінай. Пасля яго заканчэння працавала на Баранавіцкім баваўняным аб’яднанні старшым інжынерам у групе эстэтыкі.  З 1989 па 2005 гады – дырэктар Дзіцячай мастацкай школы ў г. Баранавічы. З 2005 г. – выкладчык Дзіцячай мастацкай школы ў г. Баранавічы. Працуе ў станковай графіцы (пяро, аловак, туш, пастэль), у акварэлі і манументальна-дэкаратыўным жывапісе. Член Беларускага саюза мастакоў з 2000 г.

 

 

Алфавітны паказальнік персаналій