pcpi6

Іаахім Ігнацы Юзаф Храптовіч (Літавор-Храптовіч)

(04.01.1729 – 04.03.1812)

дзяржаўны і культурны дзеяч ВКЛ,  філосаф, паэт, перакладчык

0401

Храптовіч (Літавор-Храптовіч) Іаахім  Ігнацы Юзаф нарадзіўся ў      в. Ясянец Баранавіцкага раёна. Вучыўся ў Нясвіжскім калегіуме, Віленскай акадэміі, у Брунсбергу. Напачатку служыў у войску. У 1752–1764 гг. – стольнік навагрудскі; выбіраўся дэпутатам Трыбунала ВКЛ у 1753 г., 1765 (яго маршалак). З 1764 г. – вялікі сакратар ВКЛ, з 1773 г. падканцлер ВКЛ; у 1791–1792 гг. –  член Пастаяннай рады, міністр замежных спраў Рэчы Паспалітай.  У адукацыйнай камісіі кіраваў дэпартаментам школ ВКЛ. Адзін з заснавальнікаў Варшаўскага таварыства сяброў навук. Прыхільнік фізіякратызму. Аўтар вершаў на польскай мове, артыкула “Паэзія”(1781), “Памяткі пра род Літавораў” (апублікавана ў 1890–1891 гг.), артыкулаў на сельскагаспадарчыя тэмы. У сваім маёнтку ў Шчорсах (цяпер вёска ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці) пабудаваў палац, школу, уніяцкую царкву, заснаваў бібліятэку.

 

 

Алфавітны паказальнік персаналій