pcpi6

Таўлай Валянцін Паўлавіч

(08.02.1914 – 27.04.1941)

беларускі паэт

0802

 

Валянцін Паўлавіч Таўлай нарадзіўся ў г. Баранавічы ў сям’і чыгуначніка. Маленства правёў у в. Рудаўка Слонімскага раёна  Гродзенскай вобласці. У 1925 г. пасля заканчэння польскай пачатковай школы паступае ў Польскую настаўніцкую семінарыю ў г. Слоніме. На другі год вучобы выключаны з яе за нежаданне адмовіцца ад беларускай нацыянальнасці.            У 1927 г. паступае ў трэці клас Віленскай беларускай гімназіі. У 1929 г. за ўдзел у кіраўніцтве студэнцкай забастоўкай пратэсту супраць фашызацыі гімназіі выключаны са школы. За падпольную  камсамольскую дзейнасць арыштаваны і зняволены ў слонімскую турму, потым у гродзенскі астрог. З 1930 па 1932 гг. жыве ў Мінску,  працуе ў газеце “Звязда” і вучыцца на вячэрнім курсе літфака БДУ. У снежні 1932 г.  адкліканы ў Заходнюю Беларусь, дзе працуе ў падпольным друку.  У 1934 г. зноў арыштаваны пры спробе перайсці ў Савецкую Беларусь. Прыгавораны да 8 гадоў зняволення, якое адбываў у Лукішках, потым – у гродзенскім  астрозе. Пасля 1939 г. працаваў у лідскай раённай газеце “Уперад”. У Вялікую Айчынную вайну — сувязны партызанскага атрада імя  Катоўскага брыгады імя Дзяржынскага Баранавіцкай вобласці, разведчык спецгрупы “Буравеснік”. Пасля вайны працаваў старэйшым навуковым супрацоўнікам і намеснікам дырэктара Літаратурнага музея  Я. Купалы. Выступіў  у літаратуры як паэт і ўдзельнік рэвалюцыйна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі.  З’яўляецца  аўтарам паэм, зборнікаў паэзіі, літаратурна-крытычных і публіцыстычных матэрыялаў, перакладаў на беларускую мову творчасці рускіх паэтаў. Імя  В. Таўлая носіць Баранавіцкая цэнтральная гарадская бібліятэка, адна з вуліц горада. У СШ № 4  г. Баранавічы працуе музей паэта.

 

 

Алфавітны паказальнік персаналій