pcpi6

Русак Уладзімір Сцяпанавіч

(17.06.1949)

протадыякан

гісторык Рускай Праваслаўнай  царквы

17.61

Уладзімір Сцяпанавіч Русак нарадзіўся ў в. Зорная Баранавіцкага раёна. Вучыўся ў Дзяржаўным педагагічным  інстытуце  г. Мінска (1967 - 1970). Скончыў Маскоўскую духоўную акадэмію (1977). Кандыдат багаслоўя. З 1970 па 1980 гады  працаваў  навуковым рэдактарам  “Журнала  Московской  Патриархии”. У 1986 г. за працу “Свидетельство обвинения: Церковь и государство в Советском Союзе” (выдана ў ЗША ў 1987 г. у 3-х тамах) быў арыштаваны і прыгавораны да 7-мі гадоў  лагераў  строгага  рэжыму  і 5-ці гадоў ссылкі. Пакаранне адбываў у пермскіх лагерах. У 1988 г. – вызвалены, у 1993 г. – рэабілітаваны. У 1989 г. выехаў на сталае месца жыхарства ў ЗША.  У 1996 г. вярнуўся ў Маскву. Выкладаў ў Расійскім дзяржаўным гуманітарным ўніверсітэце, член Саюза расійскіх пісьменнікаў.  Працуе ў выдавецкім аддзеле Маскоўскага Патрыярхата.

 

 

Алфавітны паказальнік персаналій