pcpi6

Развадоўскі Ян

(1854–1930)

уладальнік мястэчка Баранавічы

 

1854g

 

Ян Ламберт Іван Аляксандравіч Развадоўскі (граф Ян Развадоўскі) – сын Аляксандра Іванавіча Развадоўскага і Антаніны Наркевіч-Ёдка. У 1881 г. стаў кавалерам ордэна Франца Іосіфа. Некаторы час служыў у расійскай арміі і выйшаў у адстаўку ў ч ыне падпаручніка. У 1881 г. граф Ян Развадоўскі набыў у маскоўскага купца Кузняцова маёнтак з назвай Баранавічы. Пакупку ён аформіў на імя жонкі Елізаветы Янчэўскай, якая была праваслаўнай і мела права набываць зямлю ў заходніх губернях, што графу-католіку рабіць забаранялася. У 1884 г. уладальнікам маёнтка Баранавічы была дазволена забудова мястэчка, якое атрымала назву Развадова – па прозвішчу яго ўладальнікаў. Менавіта набыццё маёнтка і далейшая дзейнасць яго новых гаспадароў значна паскорыла развіццё будучага горада Баранавічы.

 

 

Алфавітны паказальнік персаналій