(03.07.1944 – 07.03.2022)
пісьменнік
паэт

Юрый Усеваладавіч Мацюшка нарадзіўся ў г. Баранавічы. Скончыў фармацэўтычны факультэт Віцебскага медыцынскага інстытута. З 1967 г. працаваў у аптэках г. Пінска і г. Баранавічы, з 1977 г. – у абласным спецыялізаваным прадпрыемстве “Медтэхніка” ў г. Баранавічы. У 1980-я гг. прымаў актыўны ўдзел у стварэнні і дзейнасці Баранавіцкага літаб’яднання “Плынь”. Вершы Ю. У. Мацюшка публікаваліся ў перыядычным друку (мясцовыя газеты “Наш край”, “Шаг”), часопісах “Нёман”, “Новая Немига литературная”. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Аўтар зборнікаў вершаў “Всё, что есть…” (2003), “Сквозь призму собственного я…” (2008), “Разговоры у костра” (2008), “Походные стихи” (2009), “По поводу…” (2010), “Звучащее время” (2010).
|
|




