pcpi6

Марыскін Аляксандр Уладзіміравіч

(07.01.1954)

намеснік Старшыні Канстытуцыйнага Суда Беларусі, заслужаны юрыст РБ

0701

 

 

Аляксандр Уладзіміравіч Марыскін  нарадзіўся  ў г. Баранавічы. У 1979 г. скончыў юрыдычны факультэт, а ў 1982 г. – аспірантуру па кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта БДУ. В 1985 г.  абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэорыі і гісторыі дзяржавы і права, гісторыі палітычных і прававых вучэнняў. З 1982 па 1991 гг. працаваў выкладчыкам, старшым выкладчыкам, дацэнтам факультэта правазнаўства Гродзенскага дзяржуніверсітэта, а таксама загадчыкам кафедры дзяржаўнага права Беларускага інстытута правазнаўства. З 1991 па 1997 гг. знаходзіўся на службе ў дзяржаўным апараце, займаючы пасады старшага рэферэнта, загадчыка сектарам Сакратарыята Вярхоўнага Савета, начальніка галоўнага ўпраўлення прававога забеспячэння Адміністрацыі прэзідэнта. А. Марыскін  з’яўляецца аўтарам больш за 60 навуковых прац; прымаў удзел у распрацоўцы многіх законапраектаў і праектаў нарматыўных актаў; быў членам рабочай групы па падрыхтоўцы праекта новай рэдакцыі Канстытуцыі РБ, прынятай на рэферэндуме ў лістападзе 1996 г., 11.03.1997 г. выбраны намеснікам старшыні Канстытуцыйнага суда.

 

 

Алфавітны паказальнік персаналій