(05.09.1964)
кінарэжысёр-дакументаліст

Сяргей Уладзіміравіч Лазніца нарадзіўся ў г. Баранавічы. У 1987 г. скончыў Кіеўскі політэхнічны інстытут (кафедра прыкладной матэматыкі факультэта сістэм кіравання), абараніў дыплом па спецыяльнасці інжынер-матэматык. З 1987 па 1991 гг. працаваў навуковым супрацоўнікам у інстытуце кібернэтыкі. Займаўся распрацоўкай экспертных сістэм, сістэм прыняцця рашэнняў і праблемамі штучнага інтэлекту. Паралельна працаваў перакладчыкам з японскай мовы. У 1991 г. паступіў ва Усерасійскі дзяржаўны ўніверсітэт кінематаграфіі на аддзяленне ігравога кіно. У 1997 г. скончыў інстытут з адзнакай. З 2000 г. працаваў рэжысёрам Санкт-Пецярбургскай студыі дакументальных фільмаў. У 2001 г. эмігрыраваў у Германію. Першапачатковы творчы перыяд звязаны толькі з дакументальным кіно. Ігравыя фільмы “Счастье моё” (2010) і “У тумане ” (2012) адзначаны высокімі ўзнагародамі.




