(17.09.1899–31.05.1973)
папулярная актрыса нямецкага нямога кіно
Аляксандра Зорына (сапраўднае імя – Аляксандра Цвікевіч) нарадзілася ў г. Баранавічы. У 1917 г. пераехала ў Польшчу, дзе атрымала запрашэнне зняцца ў кіно. Дэбют аказаўся паспяховым і актрыса заключыла кантракт з нямецкай кінакампаніяй UFA у Мюнхене. З 1919 па 1932 гг. знялася ў шэрагу фільмаў (“Руки Орлака”, “Пётр Великий”, “Принцесса цирка” і інш.). Адна з самых прыгожых жанчын даваеннай Еўропы, А. Зорына падтрымлівала сувязі са многімі знакамітасцямі: Ф. Шаляпіным, С. Ясеніным, У. Набокавым і інш. У 1932 г. узяла шлюб з кінапрадзюсарам Сяргеем Оцупам, пасля чаго завяршыла кар’еру кінаактрысы. Другая Сусветная вайна разбурыла сям’ю. А. Зорынай прыйшлося самой зарабляць на жыццё. Працавала на многіх работах. У 1949 г. эмігравала ў ЗША, пасялілася ў Сан-Францыска. Памерла ў 1973 г. ад анкалагічнага захворвання. Пахавана ў каліфарнійскім горадзе Сан-Рафаэль.




