pcpi6

Драгун Георгій Іванавіч

(10.04.1959 – чэрвень 2011)

паэт

104

Георгій  Іванавіч Драгун нарадзіўся ў г. Навагрудку Гродзенскай вобласці.  З 1962 г. жыў у г. Баранавічы. Скончыў ПТВ-118 (цяпер Баранавіцкі дзяржаўны ліцэй машынабудавання). Працаваў слесарам-зборшчыкам у ЖКГ “Паўночны”. Пачаў пісаць з юных гадоў, наведваў літаратурнае аб’яднанне “Юнацтва”. Іграў і спяваў у вакальна-інструментальных ансамблях – спачатку ў вучылішчы, затым  пры клубе чыгуначнікаў.  У складзе хору ЖКГ удзельнічаў  у фестывалях народнай творчасці, быў у ліку лаўрэатаў.  З 1978 г. служыў у арміі.  Службу скончыў  намеснікам камандзіра  ўзвода. Узнагароджаны знакам “За отличия в службе”. Прысвоена званне афіцэра.  На працягу   1983 – 1986 гг. працаваў у Манголіі  ў г. Баганур.  Перанёс цяжкую хваробу, пасля  чаго  паэзія стала яго галоўным заняткам. Друкаваўся  ў мясцовай  газеце “Шаг”,  альманаху  “Гоман літаратурны”.  Пры падтрымцы  Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя В. П. Таўлая  выйшаў зборнік вершаў  Г. Драгуна  “Хочу написать Вам стихи”.  Сумесна з баранавіцкай  паэткай  Г. Ліс  выдадзены два зборніка  вершаў  паэта  “Юбилей в кругу друзей”  і  “Пускай душа моя для вас заговорит”.

 

 

Алфавітны паказальнік персаналій