Сяргей Іванавіч Грыцавец
(06.07.1909–16.09.1939)
лётчык
двойчы Герой Савецкага Саюза

Сяргей Іванавіч Грыцавец нарадзіўся ў в. Бараўцы Баранавіцкага раёна. Скончыў Арэнбургскую ваенную школу лётчыкаў (1932), школу паветранага бою (1936). Лётчык-знішчальнік, камандзір авіязвяна, атрада, знішчальнага авіяпалка. Удзельнік вайны ў Іспаніі 1936 – 1939 гг. (збіў больш за 30 самалётаў ворага), баёў на рацэ Халхін-Гол у 1939 г. (збіў 12 самалётаў праціўніка, у адным з баёў выратаваў камандзіра авіяпалка). Загінуў у авіякатастрофе каля пас. Балбасава Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. У Мінску, Баранавічах, Балбасаве, в. Моўчадзь Баранавіцкага раёна яму пастаўлены помнікі.




