pcpi6

Горбік Лідзія Леанідаўна

(21.05.1959)

чэмпіёнка БССР

удзельніца ХХІ Алімпійскіх гульняў па спартыўнай гімнастыцы21.5

Лідзія Леанідаўна Горбік нарадзілася ў г. Баранавічы. Вучаніца заслужанага трэнера БССР Мікалая  Шатава і заслужанага трэнера СССР Віктара Хамутова. Чэмпіёнка СССР у вольных практыкаваннях (1976), бронзавы прызёр у практыкаваннях на брусах (1976) і ў вольных практыкаваннях (1975). Майстар спорта міжнароднага класа. Была ўключана ў склад зборнай СССР па спартыўнай гімнастыцы на Алімпійскіх гульнях у Манрэалі (1976). Аднак з-за траўмы калена была заменена расіянкай Марыяй Філатавай, якая і стала алімпійскай чэмпіёнкай у камандных спаборніцтвах гімнастак. Лідзія Горбік напярэдадні алімпійскага турніра выступіла на судзейскім семінары. Зараз жыве і працуе ў ЗША.

 

 

Алфавітны паказальнік персаналій