Генадзь Аляксеевіч Гачко
(31.03.1954)
кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт

Генадзь Аляксеевіч Гачко нарадзіўся ў в. Выжгінты Баранавіцкага раёна. У 1970 г. скончыў Палонкаўскую сярэднюю школу і паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Янкі Купалы, які скончыў у 1974 г. У 1975 г. пасля службы ў арміі прыняты на пасаду інжынера давукова-даследчага сектара ў Гродзенскі педінстытут. Скончыў аспірантуру пры Інстытуце біяхіміі АН БССР па спецыальнасці “Біяфізіка”. У 1982 г. прысуджана вучоная ступень кандыдата фізіка-матэматычных навук, у 1988 г. – званне дацэнта па кафедры агульнай і тэарэтычнай фізікі. З 1994 г. – дэкан фізіка-тэхнічнага факультэта ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы, з 2005 г. – дырэктар інстытута паслядыпломнай адукацыі, з 2008 г. – дэкан фізіка-тэхнічнага факультэта пасля его рэарганізацыі. Апублікаваў больш за 100 навуковых прац.




