(04.03.1939–14.05.2006)
паэт

Генадзь Аляксеевіч Гапановіч нарадзіўся ў в. Сераднякі Слуцкага раёна Мінскай вобласці ў сям’і служачых. У 1951 г. скончыў Свярдлоўскае культпрасветвучылішча, у 1963 г. —рэспубліканскія курсы рэжысёраў пры Міністэрстве культуры БССР, у 1985 г. — Даўгаўпілскае аддзяленне журналістыкі Рыжскага ўніверсітэта. Працаваў на розных пасадах у сферы культуры. З 1985 г. жыве у г. Баранавічы. Працаваў мастаком на Баранавіцкай абутковай фабрыцы. Пісаў вершы на беларускай і рускай мовах. Першая публікацыя вершаў адбылася ў газеце “Піянер Беларусі”, калі вучыўся ў 4-м класе. Пазней друкаваўся ў расійскіх і латышскіх газетах. У Беларусі найчасцей друкаваўся ў баранавіцкіх газетах “Знамя коммунизма”, “Текстильщик”, “Шаг”, рэспубліканскіх: “Чырвоная змена”, “Звязда”, “Літаратура і мастацтва”, “Наша слова”, “На страже”, у абласной газеце “Заря”, у часопісах “Вясёлка” і “Першацвет”. Быў сябрам літаратурнага аб’яднання “Плынь”, а ў апошнія чатыры гады існавання “Плыні” выконваў ролю яе кіраўніка. У 80-90 гг. — кіраўнік літаратурна-музычнай гасцёўні “Крыніца” пры ГДК, вядучы перадачы на баранавіцкім радыё “Таленты побач з намі”. На вершы Генадзя Гапановіча напісалі музыку баранавіцкія кампазітары.




