Фёдар Герасімавіч Будзько
(01.03.1914–2002)
паэт

Фёдар Герасімавіч Будзько нарадзіўся ў п. Чырвоная Слабада на Міншчыне. У 1929 г. закончыў курсы пры Слуцкім педагагічным вучылішчы, у 1935 г. – Мінскі тэхнікум фізічнай культуры, а ў 1939 г. – курсы журналістыкі. Пасля вызвалення Заходняй Беларусі яго накіроўваюць у Беласток на пасаду старшыні абласнога спорткамітэта. Тут яго застала Вялікая Айчынная вайна. З сакавіка 1943 г. – удзельнік партызанскага руху. Спачатку ў атрадзе імя Дзяржынскага, потым у Пінскім злучэнні Камарова (В. З. Каржа). Пасля злучэння партызанскага атрада з Савецкай Арміяй ўвесь час быў на перадавой. Узнагароджаны двума ордэнамі Вялікай Айчыннай вайны І і ІІ ступені, ордэнамі Чырвонай Зоркі, 15-цю медалямі. Быў цяжка паранены. Пасля вайны працуе карэспандэнтам Пінскай абласной газеты, а з 1946 г. пачынаецца яго дзейнасць на Пружаншчыне ў якасці старшыні раённага спорткамітэта, настаўніка фізічнай культуры, затым дырэктара спартыўнай школы. У 1974 г. выйшаў на пенсію, але працягваў працаваць. З лістапада 1984 г. – у г. Баранавічы. Быў членам літаратурнага аб’яднання “Плынь”, хору ветэранаў “Сединка”, клубаў “Неспакойныя сэрцы” і “Крыніца”. Аўтар кнігі вершаў “Партизанские тропы” (1997).




