Юрый Міхайлавіч Багданаў
(08.08.1944)
беларускі паэт

Юрый Міхайлавіч Багданаў нарадзіўся ў г. Горкі (цяпер Ніжні Ноўгарад, Расія) у сям'і служачых. У 1945 г. разам з бацькамі пераехаў у г. Баранавічы. Скончыў Мінскае музычнае вучылішча імя М. І. Глінкі (1964). Працаваў выкладчыкам у Баранавіцкай музычнай школе. Пасля заканчэння Літаратурнага інстытута імя М. Горкага ў Маскве (1974) працаваў у Дзяржаўным камітэце БССР па кінематаграфіі інспектарам, намеснікам начальніка Галоўнага ўпраўлення кінафікацыі і кінапракату. Адначасова на працягу пятнаццаці гадоў быў рэдактарам кінабюлетэня “На экранах Беларусі”. У 1988–1990 гг. працаваў на кінастудыіі “Беларусьфільм”. З 1990 г. – вядучы рэдактар у Міністэрстве культуры БССР. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1989 г. У друку выступае з 1964 г. Піша на рускай мове. Выйшлі кнігі вершаў “Признак счастья” (1974), “Река времени” (1977), “Взлётное поле” (1981), “Берег вселенной” (1988), а таксама паэма “Красная соль” (альманах “Истоки”, Масква, 1983). Перакладае творы беларускіх паэтаў на рускую мову.




