(02.09.1979)
беларуская эстрадная спявачка

Гюнэш Алісафаеўна Абасава нарадзілася ў г. Баранавічы. З дзяцінства займалася музыкай. Педагогам быў музыкант і кампазітар Ф. Жыляк. Працавала ў Дзяржаўным Маладзёжным тэатры эстрады г. Мінска. Займалася ў студыі “Сябры” народнага артыста РБ А. І. Ярмоленка. У 2005 г. прымала ўдзел у конкурсе маладых выканаўцаў “Славянскі базар” у г. Віцебск. У 2006 г. запісаны першы сольны альбом. Сёння Г. Абасава жыве і працуе ў Мінску.
|
|




