ДУК "Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма
г. Баранавічы"

pcpi3

Дзецям і іх бацькам

det

HarryPotter

Гарадская бібліятэка (філіял № 4 ЦБС)

4f
1 жніўня 1991 года адчыніла дзверы для гараджан і, у першую чаргу, для жыхароў мікрараёна «Паўночны» гарадская бібліятэка (філіял № 4 ЦБС). Пабудаваная па індывідуальнаму праекту інстытута «Брэстграмадзянпраект», яна арганічна ўвайшла ў архітэктурнае аблічча аднаго з прыгажэйшых мікрараёнаў горада, стала месцам адпачынку, вучобы, самаадукацыі дарослых і дзяцей. 55% наведвальнікаў – дзеці, для іх працуе дзіцячы сектар, які абслуговае дашкольнікаў і вучняў 1-7 класаў. Да паслуг чытачоў таксама зала галіновай літаратуры, абанемент для дарослых і вучняў 8-11 класаў. З 2012 года па 2016 ад бібліятэкі працаваў пункт выдачы ў мікрараёне "Усходні" для абслугоўвання дарослых чытачоў.

З 1998 года тут дзейнічае клуб «Слово», які аб’яднаў ветэранаў і вучнёўскую моладзь мікрараёна. Маючы ўніверсальныя па зместу фонды, бібліятэка выбрала ў якасці прыярытэтнага напрамку працы – папулярызацыю здаровага ладу жыцця. З 2000 года рэалізуецца праграма «Факультатыў «Школа Айболита». У 2003 годзе створаны лялечны тэатр «Доктор Смех», спектаклі якога выхоўваюць у юных чытачоў жаданне клапаціцца аб сваім здароўі з маленства.

Па выніках ХХ рэспубліканскага конкурсу "Бібліятэка - асяродак нацыянальнай культуры" бібліятэцы прысуджана 3 прэмія ў намінацыі "За навацыі ў галіне бібліятэчнай справы".

Кніжны фонд налічвае каля 36 тысяч экзэмпляраў кніг і другіх носьбітаў інфармацыі, у т.л. – электронных. З 2013 года фарміруецца калекцыя настольных гульняў.

У 2008 годзе сталі даступнымі інфармацыйныя рэсурсы Інтэрнэта. 
35назваў перыядычных выданняў папаўняюць бібліятэчныя фонды.
Штогод абслугоўваецца больш за 3000 чытачоў, ім выдаецца каля 50 тысяч выданняў.

Метадычны веснік

bibliagazeta

Кніга ў горадзе

kniga11

Букер экспрэс

buker