pcpi6

1.jpg
Галіна Іванаўна Ліс.
1.jpg
2.jpg
3.jpg
4.jpg
5.jpg
6.jpg
7.jpg
8.jpg
9.jpg
10.jpg
11.jpg
12.jpg
13.jpg
14.jpg
15.jpg

 

 

Галіна Ліс

Галіна Іванаўна нарадзілася 14 студзеня 1964 г. у пасёлку Багданаўка Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці. У 1981 г. скончыла Маладзечанскі ўлікова-планавы тэхнікум, потым – Гомельскі кааператыўны інстытут.

З 1987 г. працавала галоўным бухгалтарам у Баранавіцкім гаркаапгандлі. З’яўлялася індывідуальным прадпрымальнікам. Зараз на заслужаным адпачынку.

Піша вершы на рускай і беларускай мовах. Друкавалася ў баранавіцкай газеце “Наш край”, літаратурна-мастацкім альманаху “Гоман”, калектыўных зборніках “Дыханием единым”, “Поэзия-2010”, “Поэзия-2011”, “Поэзия-2012”, “…И вдруг слова стихами закружились”, “ЛітАўра”, “Талент”, “Крыніца дабрыні”, “Барановичская лира” (2016, 2017), “Купальскія зоры” (2021), “Разноцветье” (2023).

Аўтар кніг вершаў “Пускай душа моя для вас заговорит” (2008), “Васильковые грёзы” (2010), “Золотые рассветы мои…” (2013), “Цветная музыка души” (2013), “Когда не рядом я…” (2015), “Пацеркі лёсу” (2015), “Слова как смелая листва” (2020).

Беларускі краязнаўца і публіцыст Міхась Маліноўскі прысвяціў Галіне Ліс кнігу “Васільковыя мроі” (2017), дзе рапавядае пра жыццё і творчасць таленавітай паэтэсы.

Са студзеня 2023 г. Галіна Іванаўна з’яўляецца кіраўніком літаратурна-творчага аб’яднання “Лира” пры Баранавіцкім гарадскім Доме культуры. На вершы паэтэсы напісана каля 40 песень. У 2015 г. сумесна з Сяргеем Карповічам створаны творчы дуэт “Золотой рассвет”. Галіна Ліс з’яўляецца дыпламантам і лаўрэатам фестываляў бардаўскай песні ў намінацыях “Поэзия” і “Исполнитель”.

Галіна Іванаўна праяўляе сябе ў выяўленчым мастацтве – піша карціны. У студзені 2018 г. у Баранавіцкай цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя В.П.Таўлая адбылася прэзентацыя творчых работ Галіны Ліс “Цветная музыка души”.

Бібліяграфічны спіс літаратуры

Да 60-годдзя баранавіцкай паэтэсы Галіны Ліс