pcpi6

belu

Аляксей Белы

Аляксей Ільіч нарадзіўся 20 снежня 1952 года ў вёсцы Міхнавічы Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Пасля заканчэння школы вучыўся ў ПТВ на Поўначы, працаваў матросам на цеплаходзе. Пасля службы ў войску вярнуўся ў Беларусь. З 1977 года жыве ў Баранавічах. Працаваў слесарам, майстрам, карэспандэнтам, рэдактарам газеты “Тэкстыльшчык” Баранавіцкага вытворчага баваўнянага аб’яднання. Скончыў Гомельскі політэхнікум, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт, Кіеўскі інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання. Першыя вершы былі надрукаваны ў 1971 годзе ў адной з газет на Поўначы. Друкуецца ў перыядычных выданнях і альманахах. Аўтар зборнікаў вершаў “Тридцать второе августа” (1994), “Невольничьи песни” (1996), “Каляровыя сны” (1999), “Боскі вецер правінцыі” (2002), “Кветкі ў стагах” (2011), “Прыватны сектар” (2013), “У абдымках дажджу” (2020), “Акварэльны час” (2022), “Вяртанне ў жнівень” (2023), "Дотык маланкі" (2025); кнігі прозы “Ад Грыўды да Гандвіка” (2015), зборніка вершаў і эсэ “Жыві, дзе ўдосталь ветру…” (2018). Удзельнік літаратурна-творчага аб’яднання “Купальскія зоры” пры Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя В. Таўлая.

Бібліяграфічны спіс літаратуры