pcpi6

Хто на сайце?

Зараз на сайце 106 гасцей і ніводнага зарэгістраванага

  flag   gerb   gerbBar  


"Книжный вызов лета – 2026"

СТАРТ Конкурса летнего чтения

Падрабязней

Книжная вселенная представляет

Буктрейлер

Падрабязней

Літаратурны арт-тур па Баранавічах

Метадысты прапануюць

Падрабязней

Жаночы летапіс краіны

Да Году беларускай жанчыны

Падрабязней

"Ожившая история"

Фотоэкскурс

Падрабязней

"Нематэрыяльная культурная спадчына Брэстчыны"

Метадысты прапануюць

Падрабязней

Нотариус в библиотеке

Каждый первый четверг месяца

Падрабязней

Анонс мерапрыемстваў на тыдзень

Анонс мерапрыемстваў на тыдзень (10.08 - 16.08)

 

12 жніўня
 

  

12.08. – творчы вечар “Усе свае. Лета 2026” для арганізаванай групы ў аддзеле дзіцячай і замежнай літаратуры ЦГБ імя В.П. Таўлая. Гэта будзе час для музыкі, творчасці і самых цёплых уражанняў. Пачатак у 18.30. Узрост: 16+. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 40 36 90 /адк.: бібліятэкар А.С. Будзько/.

15 жніўня
 

  

15.08. гульнятэка чакае гараджан у аддзеле дзіцячай і замежнай літаратуры ЦГБ імя В.П. Таўлая. З 09.00 да 13.00 прапануецца сямейны фармат правядзення настольных гульняў (для дзяцей ад 3-х гадоў і іх бацькоў). Узрост: 0+. З 14.00 да 18.00 у бібліятэцы будуць падрыхтаваны гульні больш складанага ўзроўню для падлеткаў і дарослых. Узрост: 12+. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 40 36 90 /адк.: бібліятэкар А.С. Будзько/.

16 жніўня
 

  

16.08.класічны вечар  “Ганна Карэніна”, прысвечаны раману рускага пісьменніка Льва Талстога, арганізаваны ў аддзеле дзіцячай і замежнай літаратуры ЦГБ імя В.П. Таўлая з удзелам валанцёра Ніны Жаголевай. Пагаворым пра сэнс рамана, прааналізуем лёсы герояў і іх выбар. Пачатак у 16.00. Узрост: 18+. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 40 36 90 /адк.: вядучы бібліятэкар Н.А. Станкевіч/.

Інтэрактыўная алея “Кветкі маёй зямлі. Жаночы летапіс краіны

  

з 28.04.  –  персанальная выстава творчых работ “Тэкстурная сімфонія” Валерыі Несцярук экспануецца ў аддзеле галіновай літаратуры ЦГБ імя В.П. Таўлая. Валерыя Несцярук – выпускніца Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, працуе выкладчыкам па класе фартэпіяна і канцэртмайстрам у УССА “Баранавіцкі дзяржаўны музычны каледж”. Валерыя – вельмі творчы чалавек: з ранняга дзяцінства захаплялася музыкай, танцамі, маляваннем. На выстаўцы прадстаўлены аўтарскія інтэр'ерныя карціны і дэкаратыўныя пано, рэльефныя карціны – унікальны сінтэз жывапісу і скульптуры. Уваход вольны  для усіх жадаючых. Узрост: 0+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94 /адк.: загадчык аддзела Н.М. Кіпель/.

Персанальная выстава творчых работ “Тэкстурная сімфонія

  

з 28.04.  –  персанальная выстава творчых работ “Тэкстурная сімфонія” Валерыі Несцярук экспануецца ў аддзеле галіновай літаратуры ЦГБ імя В.П. Таўлая. Валерыя Несцярук – выпускніца Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, працуе выкладчыкам па класе фартэпіяна і канцэртмайстрам у УССА “Баранавіцкі дзяржаўны музычны каледж”. Валерыя – вельмі творчы чалавек: з ранняга дзяцінства захаплялася музыкай, танцамі, маляваннем. На выстаўцы прадстаўлены аўтарскія інтэр'ерныя карціны і дэкаратыўныя пано, рэльефныя карціны – унікальны сінтэз жывапісу і скульптуры. Уваход вольны  для усіх жадаючых. Узрост: 0+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94 /адк.: загадчык аддзела Н.М. Кіпель/.

 

Інтэрактыўная алея “155 прычын любіць Баранавічы

  

з 10.03. – інтэрактыўная алея “155 прычын любіць Баранавічы экспануецца ў межах праекта “Кніга ў горадзе” да 155-годдзя горада. Гэта вынік аднайменнага фотамарафона, арганізаванага аддзелам дзіцячай і замежнай літаратуры ЦГБ імя В.П. Таўлая. Згодна з Палажэннем на конкурс прымаліся каляровыя або чорна-белыя фотаздымкі, якія адпавядалі прапанаваным у ім тэмам. Каля сцен цэнтральнай бібліятэкі ўздоўж вул. Леніна 51 і 53 на 15 стэндах размешчаны работы, якія набралі найбольшую колькасць галасоў у сваіх намінацыях. Узрост: 12+ /адк.: вядучы бібліятэкар Н.А. Станкевіч, бібліятэкар І кат. К.А. Раманюк/.

 

Буктрэйлер “Час прыгод”

  

Буктрэйлер “Час прыгод”, створаны супрацоўнікамі аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці ЦГБ імя В.П.Таўлая, размешчаны на вэб-сайце ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы”. Для наведвальнікаў сайта падрыхтавана падборка твораў, у якіх Вас чакаюць неверагодныя прыгоды. Каб падрабязней даведацца пра кнігі, трэба клікнуць па фота. Цікавыя факты пра пісьменнікаў і іх творы можна паглядзець, націснуўшы на іконкі побач з фота. Узрост: 12+. Тэлефон для даведак: 64 31 96 /адк.: бібліятэкар IІ кат. Ю.В. Лібік/.

Метадычны веснік “Літаратурны арт-тур па Баранавічах”

  

Метадычны веснік “Літаратурны арт-тур па Баранавічах” на вэб-сайце ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы” створаны супрацоўнікамі аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці. Інтэрактыўнае выданне ўключае цікавыя матэрыялы, прысвечаныя скульптурам малой формы, якія размешчаны на вуліцах г. Баранавічы, і зроблена спроба звязаць іх з вядомымі літаратурнымі сюжэтамі. Узрост: 12+. Тэлефон для даведак: 64 31 96 /адк.: бібліятэкар I кат. В.Ф. Лазарчук/.

Фотаэкскурс “Ажыўшая гісторыя”
Кніжныя экспазіцыі

з 01.08.кніжная выстава “І стаў вытокам радасці радок”, прымеркаваная да 90-годдзя з дня нараджэння беларускага паэта  Г. Бураўкіна, падрыхтаваная ў філіяле  № 4 “Гарадская бібліятэка”. На выставе будуць прадстаўлены лепшыя выданні з фондаў бібліятэкі: ранняя лірыка, грамадзянская паэзія, дакументальная проза. Узрост: 6+. Адрас: пр. Савецкі, 21. Тэл.: 66 95 73 /адк.: бібліятэкар I кат. К.А. Акуліч/.

з 01.08. – выстава-ўшанаванне “Дарога, якую мы абралі…” да Дня чыгуначніка экспануецца ў філіяле № 4 “Гарадская бібліятэка”. Узрост: 12+. Адрас: пр. Савецкі, 21. Тэл.: 66 95 73 / адк.: бібліятэкар А. В. Мытніцкая/.

з 03.08.выстава “Святыні роднага краю” экспануецца ў аддзеле галіновай літаратуры ЦГБ імя В. Таўлая. Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі падборку матэрыялаў, прысвечаных храмам Баранавіцкага рэгіёна. Узрост: 12+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94/ адк.: бібліятэкар І.П. Гоўша/.

з 03.08. – выстава-агляд “Спадчына роднага краю” экспануецца ў аддзеле галіновай літаратуры ЦГБ імя В. Таўлая. Экспазіцыя знаёміць з багатай спадчынай беларускай этнаграфіі: традыцыямі, звычаямі і культурай нашых продкаў. Узрост: 12+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94 /адк.: загадчык аддзела Н.М. Кіпель/.

з 03.08. – выстава-інфарміна “Святлафор дзецям сябар да Міжнароднага дня святлафора экспануецца ў філіяле № 1 “Гарадская бібліятэка”. Узрост: 6+. Адрас: вул. Кірава, 62. Тэл.: 67 79 31 /адк.: бібліятэкар II кат. А.І. Зелянеўская/.

з 03.08.літаратурны каляндар “Юбіляры жніўня” прадстаўляе матэрыялы да 100-годдзя А.Адамовіча, беларускага пісьменніка; да 105-годдзя Т. Драйзера, амерыканскага пісьменніка; да 155-годдзя Л. Андрэева, рускага пісьменніка; да 255-годдзя В. Скота, англійскага пісьменніка. Экспазіцыя дзейнічае на працягу месяца ў аддзеле абанемента ЦГБ імя В.П. Таўлая. Узрост: 16+. Адрас: вул. Леніна, 51. Тэл.: 64 31 94  /адк.: бібліятэкар І кат. Т.І. Бурэц/.

з 03.08.юбілейная палічка “Дар душэўнай дабрыні”, прымеркаваная да 80-годдзя з дня нараджэння беларускага паэта і празаіка  В. Гардзея, падрыхтавана ў філіяле  № 4 “Гарадская бібліятэка”. Сярод экспанатаў выставы – зборнікі вершаў і казак, цыклы прозы пра жывел і прыроду, аповесці і апавяданні. Узрост: 6+. Адрас: пр. Савецкі, 21. Тэл.: 66 95 73 /адк.: бібліятэкар I кат. К.А. Акуліч/.

з 04.08.кніжная выстава “Скарбы народныя і сучасныя” арганізавана ў аддзеле дзіцячай і замежнай літаратуры ЦГБ імя В.П. Таўлая. Узрост: 6+. Адрас: вул. Леніна, 53. Тэл.: 40 36 90 /адк.: бібліятэкар Дз.У. Богдан/.

з 10.08.кніжная выстава “Чытач сказаў “Брава!” падрыхтавана супрацоўнікамі філіяла № 3 “Гарадская дзіцячая бібліятэка”. Экспазіцыя раскрывае рэйтынг літаратурных пераваг. Узрост: 16+. Адрас: вул. Савецкая, 136. Тэл.: 45 08 19 /адк.: бібліятэкар Н.Ф. Галуза/.

Joomla Plugins