
Аліна Галіцкая
Аліна Аляксандраўна нарадзілася 16 лютага 1990 г. у аграгарадку Русіно Баранавіцкага раёна. Скончыла Русіноўскую сярэднюю школу, Баранавіцкі каледж лёгкай прамысловасці імя В. Чарнышова, факультэт эканомікі і права Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта (працягвае вучобу ў магістратуры). Працуе спецыялістам аддзела маркетынгу ў ААТ “Баранавіцкая птушкафабрыка”.
Пісаць вершы пачала ў раннім узросце. Удзельнічала ў школьных паэтычных мерапрыемствах. Друкавалася ў калектыўных зборніках “Таленты Вялікалуцкай школы” (2017), “Купальскія зоры” (2021). Пераможца паэтычнага конкурсу “Родны кут” (2017). Удзелнік літаратурных аб’яднанняў “Ліра”, “Крыніца”, “ЛітЭра”.
Лаўрэат разнастайных фестываляў песеннага жанру, вакаліст-выканаўца. Піша вершы і песні на розныя тэмы, асноўныя з якіх – любоў да Радзімы, прыроды роднага краю, філасофскія развагі пра жыццё.




