
Аляксандр Міхан
Аляксандр Яўгенавіч нарадзіўся ў 1972 г. у г. Баранавічы. Свой творчы шлях у літаратуры пачаў у 38 гадоў з вершаў і перакладаў любімых песень. Першае фантастычнае апавяданне напісаў у 45 гадоў. Аўтар раманаў «Медиум поневоле», «Под тенью крыла», «Кордон», «Пустошь» і інш. Піша казкі, п’есы, апавяданні, сцэнарыі фільмаў і мультфільмаў. Працуе ў стылі фэнтэзі, дэтэктыва і містыкі. Творы Аляксандра Міхана напоўнены дабром і верай у Чалавека.
Яшчэ адным творчым напрамкам аўтара з’яўляецца напісанне тэкстаў песень. Аляксандр – стваральнік фэнтэзі-фолк групы «DARYA». За два гады напружанай працы выпушчаны альбом “Легенды Беларуси”, песні з якога можна пачуць на многіх радыёстанцыях Беларусі, Расіі і Еўропы.
Аляксандр Міхан – уладальнік шматлікіх дыпломаў і прызоў за ўдзел у разнастайных літаратурных і музыкальных конкурсах.




