Валянціна Агеявіч
(01.08.1954)
паэтка

Валянціна Іванаўна Агеявіч нарадзілася ў в. Паланэчка Баранавіцкага раёна. У 1962 годзе сям’я пераехала ў саўгас “Друцкаўшчына” Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці, дзе Валянціна скончыла Пагарэльцаўскую сярэднюю школу. С 1979 года на працягу 33 гадоў працавала на чыгунцы. З іх – 20 на дыстанцыі пуці, дзяжурнай па пераезду на Брэст-Маскоўскім напрамку. Удзельнік мастацкай самадзейнасці ансамбля “Кужалёк” клуба чыгуначнікаў. Неаднаразова ўдзельнічала у фестывалі “Свитязи ясной изящные крылья”, які арганізоўвала Беларуская чыгунка (тройчы прысвоена званне “Лаўрэат фестывалю”).
Першы пачала пісаць яшчэ ў школе. Друкавалася ў газетах: “Гудок”, “Железнодорожник Беларуси”, “Наш край”, “Шаг”; у часопісе “Вясёлка” сборніку “Баранавіцкая ліра”. Удзельнік паэтычнага клуба “Ліра” пры Баранавіцкім гарадскім Доме культуры.




