pcpi6

Марыя Філіпава

0202.3

Марыя Мікалаеўна Філіпава нарадзілася ў г. Баранавічы. Закончыла Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна. Выдатнік народнай адукацыі Рэспублікі Беларусь, уладальнік Гранта Баранавіцкага гарвыканкама “За особый вклад в развитие системы образования” (2022). Працавала на Баранавіцкім баваўняным аб’яднанні роўнічніцай, лабарантам. З 1967 г. – у сістэме адукацыі г. Баранавічы: піянерважатая,  настаўнік малявання СШ № 1, культмасавік, метадыст. З 1978 г. – дырэктар гарадскога Дома піянераў і школьнікаў, настаўнік рускай мовы і літаратуры СШ № 7. З 1986 г. – загадчык клубам у пасёлку “30 ноября” горада Сант’яга-дэ-Куба Рэспублікі Куба. З 1989 г. – настаўнік рускай мовы і літаратуры, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ № 15 г. Баранавічы. Друкавалася ў розных перыядычных выданнях, у калектыўных зборніках “Купальскія зоры”, “На крылах натхнення”,“Крыніца дабрыні”. Аўтар кніг вершаў “Жизнь луговая”, “Па забытай сцяжынцы”, зборніка апавяданняў “Зеленая улица”. Пераможца Брэсцкага абласнога конкурсу “Слёзы сясцёр Хатыні”, прысвечанага Году гістарычнай памяці (намінацыя “Аўтары-аматары”).

 

Алфавітны паказальнік персаналій