Міхаіл Стрыжоў
Міхаіл Васільевіч нарадзіўся 6 ліпеня 1950 года ў г. Баранавічы. У 1965 г. паступіў у Тэхнікум лёгкай прамысловасці, у 1969 г. атрымаў дыплом па спецыяльнасці “Тэхнік-тэхнолаг баваўняна-прадзільнай вытворчасці” і працаваў на Баранавіцкім баваўняным вытворчым аб’яднанні. У 1969–1971 гг. служыў у радах Савецкай Арміі. Пасля службы працягвай працу на баваўняным камбінаце. У 1972 г. паступіў на завочнае аддзяленне Мінскага інстытута культуры, у 1977 г. атрымаў дыплом па спецыяльнасці “Клубны работнік вышэйшай кваліфікацыі, рэжысёр самадзейнага драматычнага калектыва”.
Працаваў рэжысёрам аматарскіх тэатраў. Аўтар п’есы “Могілкі… Ноч месяцовая” (апублікавана ў 1997 годзе ў г. Мінску). Многія пастаноўкі былі адзначаны на тэатральных конкурсах і фестывалях. Выступае і як акцёр, выканаўца шматлікіх ролей у тэатральных пастаноўках і некалькіх мастацкіх стужак.
Вершы друкаваліся ў альманахах літаратурнага аб’яднання “Святліца”, зборніках “Купальскія зоры”, “Тебе я, Несвиж, посвящаю…”. Піша на рускай і беларускай мовах. Удзельнік літаратурна-творчага аб’яднання “Купальскія зоры” пры Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя В. Таўлая.





