pcpi6

mazalevich

Юрый Мазалевіч

Юрый Уладзіміравіч нарадзіўся 4 лютага 1964 г. у в. Моладава Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. У г. Баранавічы Брэсцкай вобласці жыве з 1979 г. Працоўную біяграфію распачаў з навучання ў Баранавіцкім прафесійна-тэнічным вучылішчы машынабудавання № 118. Па заканчэнні працаваў на заводзе паточных ліній.

Пасля тэрміновай службы ў Савецкай арміі Юрый Мазалевіч паступіў на вучобу ў Баранавіцкі тэхнікум лёгкай прамысловасці. У студзені 1989 г. па лініі камсамола быў накіраваны на працу ў вытворчае аб'яднанне «Пратэзіст». Перад ім была пастаўлна задача арганізаваць пратэзна-артапедычнае прадпрыемства. Яго будоўля завяршылася ў 1994 г.

З 1995 г. і па цяперашні час Ю. У. Мазалевіч працуе дырэктарам Баранавіцкага філіяла Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Беларускі пратэзна-артапедычны аднаўленчы цэнтр”. У 2001 г. завочна атрымаў вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці “эканоміка і кіраванне прадпрыемствам”. Па выніках работы за 2014 г. прадпрыемству было прысвоена званне “Лідар галіны Рэспублікі Беларусь”.

За шматгадовую добрасумленную працу, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў, значны асабісты ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў вобласці сацыяльнай абароны насельніцтва Ю. У. Мазалевіч узнагароджаны медалём “За працоўныя заслугі” (2017).

Літаратурную творчую дзейнасць Юрась Мазалевіч распачаў у 2017 г., калі яму было за пяцьдзясят. Крыніцамі натхнення для паэта выступаюць сям’я, прырода, цікавыя выказванні, адгукаюцца ў творчасці і розныя падзеі, што адбываюцца навокал аўтара. Піша на рускай і беларускай мовах. Удзельнічае ў паэтычных вечарах, літаратурных сустрэчах у школах і бібліятэках. Член літаратурнага аб'яднання “Купальскія зоры”.

Вершы друкаваліся ў абласной газеце “Заря”, рэспубліканскай газеце “Вместе”, калектыўных зборніках “На крылах натхнення” (2020), “Сила слова” (2020), “Купальскія зоры” (2021), літаратурных альманахах “Созвездие” (2021), “Разноцветье” (2023). Аўтар зборнікаў вершаў “Я пішу душою” (2020), “Мой вершаваны сон” (2023), дзіцячай кнігі-казкі “Хлопчык-мазольчык” (2021).

Бібліяграфічны спіс літаратуры