pcpi6

Галіна Сокал

 

cokal

 

Галіна Станіславаўна Сокал нарадзілася 27 кастрычніка 1946 г. у г. Калінінград. Усё працоўнае жыццё пражыла ў маленькім гарадку Рэспублікі Казахстан. Выкладчык па прафесіі. Аддала школе 45 гадоў, вучыла дзяцей рускай мове і літаратуры. У 2010 г. пераехала ў г. Баранавічы да сына. З дзяцінства захапляецца музыкай, паэзіяй. Выступае ў мастацкай самадзейнасці.  Выйшаўшы на ​​пенсію спрабуе пісаць вершы. Друкавалася ў зборніку “Крыніца дабрыні”.

Кіраўнік клуба “Вместе – здорово” тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва г. Баранавічы, удзельнік літаратурна-творчага аб’яднання “Купальскія зоры” пры Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя В. Таўлая.

 

 

Алфавітны паказальнік персаналій