Таццяна Смаляк

Таццяна Валянцінаўна Смаляк нарадзілася 14 ліпеня 1970 г. у г. Баранавічы. У 1987 годзе скончыла сярэднюю школу. У 1988 г. паступіла ў Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна, які скончыла ў 1994 г.
З 1996 г. па 1997 г. працавала настаўніцай рускай мовы і літаратуры ў гімназіі № 5 г. Баранавічы, з 1997 г. працуе настаўніцай рускай мовы і літаратуры ў ДУА “СШ № 15 г. Баранавічы”. З’яўляецца ўдзельнікам літаратурна-творчага аб’яднання “Купальскія зоры”. Друкавалася ў часопісе “Ветразь” літаратурнага аб’яднання “Лира”, у зборніку баранавіцкіх аўтараў “На крылах натхнення”, расійска-беларускім калектыўным зборніку “Достояние”, калектыўных зборніках “Тебе я, Несвиж, посвящаю…”, “Купальскія зоры”, літаратурным альманаху “Разноцветье”. Акрамя таго, маюцца публікацыі распрацовак заняткаў рускай літаратуры ў рэспубліканскім метадычным часопісе “Русский язык и литература”. Шэраг апавяданняў надрукаваны ў пілотным зборніку “Наши таланты”, выдадзеным прафсаюзам аддзела адукацыі Баранавіцкага гарадскога аддзела ўпраўлення па адукацыі. Аўтар казачнай гісторыі “Машкина Ромашка”. З’яўляецца карэктарам зборніка вершаў і песен “Родник души” В. Дулуба, аўтар уступнага артыкула да зборніка вершаў і апавяданняў М. Філіпавай “Зеленая улица”.
|
|




