Наталля Несцярук

Наталля Васільеўна Несцярук нарадзілася 7 красавіка 1971 г. у г. Баранавічы. У 1977 г. сям’я пераехала ў аграгарадок Мір Баранавіцкага раёна. Тут Наталля скончыла сярэднюю школу. Маці – дырэктар конезавода ў аграгарадку Мір, бацька – электрык. Вялікі ўплыў на выхаванне і станаўленне Наталлі аказала бабуля – стрыечная сястра паэта Валянціна Таўлая. У 1989 г. Наталля скончыла Баранавіцкі тэхналагічны тэхнікум. Працавала па размеркаванню майстрам Бярэзінскага камбіната хлебапрадуктаў у г. Беразіно. У 1990 г. вяртаецца ў родны горад. З 1990 па 1994 гг. працуе майстрам-тэхнолагам на Ляхавіцкім вытворчым участку ААТ “Баранавічхлебапрадукт”. С 1995 г. займае пасаду кантралёра РУП “Брэстэнерга” “Баранавіцкія электрычныя сеткі”. З дзяцінства любіла чытаць. Пісаць вершы спрабавала ў юнацтве. З 2018 г. актыўна займаецца паэзіяй, размяшчае вершы на літаратурным партале “Стихи.ру”. З 2022 г. член літаратурна-творчага аб’яднання “Купальскія зоры” пры Баранавіцкай цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя В. Таўлая.
|
|




