pcpi6

 

Зоя Капуста (Кулік)

 

kapycta

 

Зоя Мікалаеўна Капуста (Кулік) нарадзілася ў Нясвіжскім  раёне Мінскай вобласці.

Скончыла Нясвіжскую школу імя Якуба Коласа, Мінскі педагагічны інстытут па спецыяльнасці “Выкладчык педагогікі і псіхалогіі”. Працавала загадчыцай санаторнага дзіцячага сада, намеснікам генеральнага дырэктара РУП “Нясвіжская ЖКГ” па сувязях з грамадскасцю і СМІ, экскурсаводам у Нясвіжскай рэзідэнцыі Радзівілаў. Жыве ў Нясвіжы. Піша вершы, сцэнарыі, апавяданні, публіцыстыку. Друкавалася ў розных перыядычных выданнях Беларусі, у міжнародных зборніках. Выпусціла чатыры кнігі вершаў і апавяданняў: зборнік паэзіі і прозы “Перад табой стаю”, аповесць “Капыльская містэрыя”, гістарычную паэму “Ад Нясвіжа да Грунвальда”, зборнік апавяданняў “Венерыны слёзы”.

Удзельнічае ў літаратурных аб’яднаннях “Пламя” г. Мінск, “Купальскія зоры” г. Баранавічы, “Валошкі” г. Нясвіж. Сябра Міжнароднай асацыяцыі пісьменнікаў і публіцыстаў, афіцыйны прадстаўнік Міжнароднай асацыяцыі пісьменнікаў і публіцыстаў  у Беларусі.

Аўтар і вядучая літаратурна-публіцыстычнай праграмы “Вас вітае Беларусь” на міжнародным радыё “Акіян плюс”.

 

 

 

Алфавітны паказальнік персаналій