«Купальскія зоры» – літаратурна-творчае аб’яднанне пры чытальнай зале цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя В. Таўлая. Створана ў снежні 2018 года. Кіраўнік – Таццяна Яцук, сябар Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтар 14 паэтычных выданняў (у тым ліку 4-х кніг для дзяцей), настаўнік беларускай мовы і літаратуры сярэдняй школы №4 г. Баранавічы.
Аб’яднанне бесперапынна вядзе работу па пошуку літаратурных талентаў, папулярызацыі творчасці мясцовых паэтаў, абмену думкамі, стварэнню спрыяльных умоў для развіцця літаратуры. Сябры суполкі актыўна прымаюць удзел у бібліятэчных, гарадскіх, раённых мерапрыемствах, паспяхова дэманструюць сваю творчасць на абласным і рэспубліканскім узроўнях.
Вынікам творчай працы літаб’яднання стаў зборнік паэзіі і прозы “Купальскія зоры” (2021). Вершы і проза, змешчаныя ў кнізе, прысвечаны Радзіме, любові да роднай прыроды, маці, гістарычнаму мінуламу. Усе творы розныя, але аб’яднаны шчырым, адкрытым словам, якое выхоўвае спагаду, дабрыню, чуласць да чалавека. Пазнаёміцца з творамі ўдзельнікаў літаб’яднання можна ў бібліятэках горада.
Прапануем вашай увазе аўдыёзапісы твораў сяброў літаратурна-творчага аб’яднання “Купальскія зоры” ў аўтарскім выкананні.
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Беларусы – народ з вялікай гісторыяй. Ён гераічна вынес усе выпрабаванні, каб зараз жыць у мірнай і незалежнай краіне. Сапраўдным прызнаннем ў любові да Радзімы гучаць творы баранавіцкіх пісьменнікаў.
|
|
|
| Галіна Ліс |
|
| Аляксей Белы |
|
| Ларыса Антонова |
|
| Таццяна Смаляк |
|
![]() Марыя Філіпава |
|
| Юрый Мазалевіч |
|
![]() Раіса Раманчук |
|
![]() |
Паэзія і музыка валодаюць магутнай энергетыкай і аказваюць вялікае ўздзеянне на нашы пачуцці. Музыка эмацыянальна ўзмацняе паэзію, дапаўняе сказанае, перадае найтанчэйшыя нюансы душэўных перажыванняў. Адзінства музыкі і паэтычнага слова з’яўляецца цудадзейсным сродкам далучэння да дабра і прыгажосці.
Знаёмцеся з песнямі на словы нашых таленавітых землякоў!
|
(словы Т. Яцук, музыка В. Бурака, выкананне Г. Бабонавай) |
|
| Галіна Ліс |
(словы Г. Ліс, музыка і выкананне В. Гаваркова) |
| Аліна Галіцкая |
(словы і выкананне А. Галіцкай) |
![]() Марыя Філіпава |
(словы М. Філіпавай, музыка і выкананне А. Майсейчык) |
| Юрый Мацюшка |
(словы Ю. Мацюшка, музыка і выкананне А. Майсейчык) |
![]() Раіса Раманчук |
(словы Р. Раманчук, выкананне А. Галіцкай) |
|
(словы і выкананне І. Мезенцавай, музыка В. Бурака) |
|
![]() |
(словы А. Корнева, музыка Т. Чарняк,
|
|
(словы Л. Шувалавай, музыка і выкананне А. Майсейчык) |
|
|
(словы А. Міхана) |
|
|
"Снежинкой таю"
(словы і выкананне Н. Несцярук, музыка Aleks Sher) |
|
| Ларыса Антонава |
"Туман"
(словы Л. Антонавай, музыка і выкананне Г. Ліс) |
| Таццяна Смаляк |
"Ангел"
(словы Т. Смаляк, музыка і выкананне Т. Апарыка) |
|
"И опять бесшабашно пою…"
(словы А. Белага, музыка і выкананне Aleks Sher) |
|
|
"Памілуй, Божа"
(словы Ю. Мазалевіча, музыка В. Бурака, выконвае В. Ракач) |
Прапануем вашай увазе творы маладых лiтаратараў-пачаткоўцаў нашага горада!
|
Аліна Літвіненка
|
Навучэнка Баранавіцкага тэхналагічнага каледжа Белкаапсаюза. Член літаратурна-творчага аб’яднання “Купальскія зорачкі”.
|
|
|
Студэнтка Міжнароднага ўніверсітэта “МИТСО”. Член літаратурна-творчага аб’яднання “Купальскія зорачкі”.
|
|
|
Навучэнка сярэдняй школы № 9 Удзельнік літаратурных конкурсаў.
|
![]() Анастасія Гузарэвіч
|
Студэнтка Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта
|
|
|
Выхавальнік аддзела па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Удзельнік гарадскіх і абласных літаратурных конкурсаў. Член літаратурных аб’яднанняў “Паэтычны партал” і “Ліра”.
|
![]() Вераніка Шылко
|
Студэнтка Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта Член студэнцкага літаратурнага аб’яднання “Паэтычны партал”.
|
|
|
Навучэнка Баранавіцкага дзяржаўнага каледжа Член літаратурна-творчага аб’яднання “Купальскія зорачкі”.
|






























