Эмілія Ільінічна Сцепанічанка
(красавік 1927–23.01.2020)
заслужаная работніца прамысловасці

Эмілія Ільінічна Сцепанічанка нарадзілася на станцыі Ільінскае Ільінскага раёна Краснадарскага краю. Закончыла Армавірскі механіка-тэхналагічны тэхнікум (1947), Усесаюзны завочны інстытут харчовай прамысловасці (1970). З 1953 г. на Баранавіцкім мельзаводзе № 21. У 1970–1975 гг. дырэктар Баранавіцкага мелькамбіната. У 1975–1988 гг. дырэктар Баранавіцкага камбіната хлебапрадуктаў. Ганаровае званне “Заслужаны работнік прамысловасці” прысвоена ў 1977 г. За поспехі ў працы узнагароджана: ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, медалямі “За доблесную працу”, “Ветэран працы”, срэбным медалём УДНГ.
|
|




