Уладзімір Аляксандравіч Грушэўскі
(20.04.1952)
музыкант, кампазітар

Уладзімір Аляксандравіч Грушэўскі нарадзіўся ў г. Баранавічы. Закончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па класе баяна дацента В. П. Пісарчыка (1976) і па класе кампазіцыі прафесара Д. Б. Смольскага (1985).
З 1997 г. дырэктар дзіцячай музычнай школы № 1, з 2005 г. выкладчык музычнага каледжа г. Баранавічы. Разнажанравая творчасць У. Грушэўскага вызначаецца інтарэсам да нацыянальнай тэматыкі і фальклору. У полі яго зроку – аркестравая і вакальна-аркестравая музыка, камерныя жанры, песні. Кампазітар спалучае лірычную жанравасць і глыбокі псіхалагізм, яркую эмацыянальнасць, выразнасць і тэмбр каларыстычнасці. Член Саюза кампазітараў з 1991 г. Узнагароджаны медалём “ За ўклад у развіццё культуры Беларусі”.
|
|




