Альбіна Іванаўна Салавец
(29.04.1937)
паэтка
Альбіна Іванаўна Салавец нарадзілася 29 красавіка 1937 года ў г. Кандалакша Мурманскай вобласці. З 1966 г. жыве ў г. Баранавічы. Закончыла тэхнікум лёгкай прамысловасці. Працавала на швейнай фабрыцы тэхнолагам. Піша вершы, прозу. Друкавалася ў літаратурных альманахах “Гоман”, “Акно”, “Паэзія–2010”, газеце “Наш край.” З’яўляецца членам літаратурнага аб’яднання “Ліра” і салісткай клуба “Неспакойныя сэрцы” пры гарадскім доме культуры. Шмат вершаў пакладзена на музыку. Аўтар зборніка вершаў “Волшебная осень и радость и грусть” (2009).
|
|




